Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА

14.08.2020, 15:05
Хрысьціяне розных канфэсій выйшлі з хрэсным ходам супраць гвалту, што чыніцца ў Беларусі.

Источник: Радиё Свабода

Каля 13-й гадзіны побач з архікатэдральным касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся каля 70 чалавек: праваслаўныя з абразамі, каталікі з ружанцамі і пратэстанты зь Бібліямі. Чытаючы «Ойча наш», яны прайшлі ад плошчы Свабоды да галоўнага праваслаўнага храма сталіцы — Сьвята-Духавага сабору, дзе іх чакалі яшчэ прыкладна столькі ж чалавек.

На чале хрэснага ходу ішлі трое сэмінарыстаў і дыякан архікатэдральнага касьцёла Юры Рашатко. Гэта малітоўная акцыя. Яны вераць, што з дапамогай малітвы можна спыніць гвалт, які чыніцца ў краіне.

У Сьвята-Духавым саборы прайшла служба за Беларусь.

Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56944
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56945
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56946
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56947
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56948
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56949
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56950
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56951
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56952
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56953
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56954
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56955
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56956
Хрысьціяне Менску выйшлі на хрэсны ход супраць гвалту ў краіне. ФОТА - фото 56957

Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы (БПЦ) адмежаваўся ад гэтай акцыі. У паведамленьні БПЦ гаворыцца: «Заклікі, якія распаўсюджваюцца ў сетцы інтэрнэт, узяць удзел у акцыі так званага „хроснага ходу“ прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх канфэсій зь Бібліямі і абразамі каля Сьвята-Духавага катэдральнага сабору ня мае дачыненьня да дзейнасьці Беларускай праваслаўнай царквы».

«Разам з тым пазыцыя Беларускай праваслаўнай царквы заключаецца ў тым, каб заклікаць да міру, паблажлівасьці і ўзаемаразуменьня бакі супрацьстаяньня, а не напальваць сытуацыю і падбухторваць да розных акцый. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, не паддавайцеся на правакацыі і дзейнічайце ў межах закону хрысьціянскай любові і заканадаўства Рэспублікі Беларусь», — заклікалі ў БПЦ.